Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Выпускны, наш першы баль...

Дата: 27 мая 2019 в 12:15, Обновлено 27 мая 2019 в 12:57
Автор: Сахар Т. Б.
395 просмотров

Прыгожае свята адбылося напярэдадні выхадных ва ўстанове дашкольнай адукацыі: выхаванцы старшай групы ўпершыню ладзілі выпускны баль. Атмасфера свята стварала добры настрой ва ўсіх прысутных, выклікала слёзы радасці і гонару ў мам і бабуль, таты і дзядулі ўважліва сачылі за выступленнямі дачушак і сыночкаў, а самі дзеці прыкметна пасталелі і вельмі стараліся заслужыць гучныя апладысменты.
Выпускнікі справіліся з заданнямі Бабы Ягі, паказалі свае здольнасці Цару і Стражніку, прыгожа станцавалі першы выпускны вальс. Напрыканцы ўсе выхаванцы атрымалі дыпломы аб заканчэнні ўстановы дашкольнай адукацыі і па традыцыі загадалі жаданні і развіталіся з дзяцінствам у дзіцячым садку, адпусціўшы ў неба паветраныя шарыкі.
Няхай Вашы мары збываюцца! У добры шлях!

 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.