Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) – гэта ўвасабленне повязі пакаленняў і іх плённай працы, гэта сімвал міру, росквіту і дабрабыту на нашай зямлі.
Галоўнае свята нашай дзяржавы – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) – адзначаецца штогод 3 ліпеня.
3 ліпеня 1944 года адбылося вызваленне Мінска, сталіцы Беларусі, ад нямецкіх войскаў у ходзе Беларускай аперацыі (кодавае назва «Баграціён»).
Дата 3 ліпеня замацавалася за Днём Незалежнасці па рашэнні, прынятым на рэспубліканскім рэферэндуме. 24 лістапада 1996 года больш за 88 % удзельнікаў усенароднага апытання прагаласавалі за тое, каб адзначаць свята на Дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.
Дзень Незалежнасці, паводле Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 1996 года № 1, праводзіцца як усенароднае свята ў абстаноўцы высокай урачыстасці і патрыятычнага ўздыму. Па ўсёй рэспубліцы ладзяцца святочныя мерапрыемствы і народныя гулянні, у якіх прымаюць удзел жыхары і госці нашай краіны ўсіх узростаў. Галоўная ж падзея – урачысты ваенны парад, які праходзіць у сталіцы на праспекце Пераможцаў каля стэлы «Мінск – горад-герой». Гэта не толькі напамін аб тым, якой цаной беларускі народ заваяваў свабоду краіны, але і дэманстрацыя сучасных дасягненняў суверэннай Беларусі
У 2019 годзе гэты дзень асаблівы, юбілейны - 75.
Сёння ў нашай установе дашкольнай адукацыі прайшоў тэматычны дзень "Беларусь, мая старонка" мэтай якога было фарміраванне патрыятычных пачуццяў у дашкольнікаў да краіны, да сваёй малой Радзімы, а так сама выхаванне павагі да ветэранаў вайны, салдат, якія абаранялі нашу Радзіму. Цікава была арганізавана музычна-спартыўная забава "Мы дзеці твае, Беларусь!" з выхаванцамі сярэдняй і старэйшай груп. Дзеці спявалі беларускія песні, гулялі ў беларускія народныя гульні, расказвалі вершы, бораліся ў спаборніцтвах.
"Я малюю цябе, Беларусь" - малюнкі на асфальце атрымаліся прыгожымі і непаўторнымі.